Вікіпедыя:Да перайменавання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.
Replacement filing cabinet.svg Архівы

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для перайменавання.

Выстаўленне старонкі да перайменавання[правіць зыходнік]

  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{Перанесці}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да перайменавання.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы.

Значкі для галасавання[правіць зыходнік]

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць — шаблон {{Перайменаваць}};
Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны — шаблон {{Нейтральны}};
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць — шаблон {{Не пераймяноўваць}}.

Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.

Бягучыя абмеркаванні[правіць зыходнік]

Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху

Дадаць тэму

Ігар Аляксандравіч БокійІгар Аляксандравіч Бокі[правіць зыходнік]

Прапануецца перанесці паводле напісання ў аўтарытэтных крыніцах: Белтэлерадыёкампанія, Звязда, Настаўніцкая газета. На беларускай паштовай марцы 2016 года таксама выкарыстоўваецца варыянт прозвішча Бокі. --Krylowicz (размовы) 00:06, 20 верасня 2021 (+03)

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць. --Culamar (размовы) 01:21, 20 верасня 2021 (+03)
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць. Згодзен з аргументацыяй. --З павагай, ZlyiLev (размовы) 02:06, 20 верасня 2021 (+03)

Леў Іванавіч СапегаЛеў Сапега[правіць зыходнік]

Прапануецца перанесці як пад больш распаўсюджаную форму, ужываную гісторыкамі. Імя па бацьку сярод вікіпедый ёсць толькі ў рускай. Падрабязнасці на Размовы з удзельнікам:Artsiom91#Леў Сапега.--Artsiom91 (размовы) 22:46, 12 верасня 2021 (+03)

Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць. Вядомыя яшчэ прынамсі Леў Міхайлавіч Сапега, Леў Людвік Сапега і Леў Ежы Сапега, таму старонка "Леў Сапега" мае быць неадназначнасцю. Аўтарытэтныя энцыклапедыі (БЭ, ЭГБ, Асветнікі зямлі беларускай) выкарыстоўваюць варыянт "Леў Іванавіч Сапега", для чалавека ўсходнеславянскага паходжання і праваслаўнага веравызнання ён выглядае натуральным. Адсутнасць імя па бацьку ў назве артыкула на іншых мовах не з'яўляецца аргументам для пераносу. --Krylowicz (размовы) 00:14, 20 верасня 2021 (+03)

Савецкая акупацыя УкраіныГісторыя Украінскай ССР[правіць зыходнік]

Прабачце, калі ласка, але акупанты не займаюцца развіццём інфаструктуры, эканомікі, далучэннем тэрыторый і г.д. Акупанты займаюцца эксплуатацыяй тэрыторый, якія акупіравалі.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:16, 14 жніўня 2021 (+03)

  • Сімвал голасу «супраць» Супраць. Выбачайце, але свая ўлада не знішчае цэлую інфраструктуру горада (прывітанне ад падрыву Кіева 1941 года), калі яго акупуюць, мм, і колькі помнікаў гістарычнага значэння было знішчана бальшавікамі. Ня адлучвае тэрыторыі (Таганрог, Белгарад, Растоў), а яшчэ не праводзіць генацыд свайму народу ў выглядзе штучнага масавага голаду. Пра ўсе рэпрэсіі савецкай улады ў Украіне накіраваны супраць украінцаў, якія хацелі проста сваёй дзяржавы — маўчу. У артыкуле дастаткова крыніц розных гісторыкаў, палітыкаў і г.д. --Jafaz (размовы) 13:53, 15 жніўня 2021 (+03)
Спадар Jafaz, калі Вы, мне прывядзецце які-небудзь міжнародны прыклад, калі адна краіна акупавала іншую і замест эксплуатацыі акупаваных тэрыторый, пачала іх развіваць, а потым увогуле, была т.зв. «акупантам» зроблена суб’ектам міжнароднага права. Тады я цалкам пагаджуся, як з назвай, так і з высновымі каляпалітычных гісторыкаў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:02, 15 жніўня 2021 (+03)
Фактычна, тут далёка хадзіць не трэба. Савецкая акупацыя Эстоніі, Латвіі і Летувы. --Jafaz (размовы) 14:06, 15 жніўня 2021 (+03)
І калі гэта, Эстонская ССР, Літоўская ССР і Латвійская ССР былі зроблены суб’ектам міжнароднага права?--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:57, 17 жніўня 2021 (+03)
  • Сімвал каментарыя Каментарый. Магчыма, гэта машынны пераклад. Гэты артыкул можа быць выстаўлены на выдаленне, калі не будзе выпраўлена арфаграфія. Наконт назвы: тэма артыкула — уваходжанне украінскіх зямель у склад СССР, а не ўся гісторыя Украінскай СССР. DobryBrat (размовы) 01:08, 16 жніўня 2021 (+03)
  • Сімвал каментарыя Каментарый. Дарэчы, сп. Jafaz, артыкул можна будзе выставіць на выдаленне з-за парушэння ВП:НУД. Таму, рэкамендую Вам прывесці артыкул у стан, які будзе адпавядаць правілам Вікіпедыі.--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:09, 17 жніўня 2021 (+03)
  • Сімвал каментарыя Каментарый. Лепей выдаліць. Вельмі тэндэнцыйны артыкул. Раздзел НАСТУПСТВЫ, напрыклад: адна крывавая лютасць. А дзе ж днепрагэсы, заводы і фабрыкі, школы і універсытэты, украінская савецкая знакамітая навука і мастацтва?--Ohlumon (размовы) 11:18, 19 жніўня 2021 (+03)
Відаць, гэта нешта іншае)))--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:16, 21 жніўня 2021 (+03)
  • Калі і перайменоўваць, то ніяк не ў «Гісторыя Украінскай ССР», бо гэта іншы перыяд і іншы змест павінен быць. Віт; размовы 16:48, 21 жніўня 2021 (+03)

Архіў[правіць зыходнік]

Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.